78 найбольш уразьлівых пажылых людзей з розных рэгіёнаў Украіны, якія перажылі Галакост у гады Другой сусьветнай вайны, вывозяць за межы краіны на карэтах хуткай дапамогі, піша The New York Times.
Па словах прадстаўнікоў арганізацыі Claims Conference, якая ў ліку іншых дапамагае ахвярам Галакосту дабрацца да Нямеччыны, эвакуацыя праходзіць нялёгка з-за баявых дзеяньняў і пашкоджаньня дарог. Пераканаць людзей адправіцца ў дарогу — няпростая задача: большасьць наогул адмаўляюцца пакідаць дамы. Некаторыя заяўляюць аб гатоўнасьці эвакуавацца, але ня хочуць ехаць у Нямеччыну.
У якасьці альтэрнатывы тым, хто ў стане перанесьці пералёт, прапануюць адправіцца ў Ізраіль.
«З улікам усяго гэтага жаху не здаецца, што 70 чалавек — гэта шмат. Але чаго варта прывезьці гэтых людзей, аднаго за іншым, на адной машыне „хуткай“ за іншай, у бясьпечныя ўмовы ў Нямеччыну — гэта неймаверна важна», — заявілі ў Claims Conference.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея не пагадзілася на прапанову ААН увесьці ва Ўкраіне «велікодную гуманітарную паўзу» у баяхНа сёньня эвакуавана 78 найбольш уразьлівых пажылых людзей, якія перажылі Галакост ва Ўкраіне, а ўсяго іх у краіне каля 10 тысяч.
Раней стала вядома аб гібелі 18 сакавіка пад абстрэлам у Харкаве 95-гадовага Барыса Раманчанкі — былога вязьня Бухэнвальду і яшчэ трох нацысцкіх лягераў. У красавіку ў Марыюпалі пад бамбаваньнямі памерла 91-гадовая Ванда Аб’едкава, якая перажыла Галакост.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У падвале Марыюпалю памерла 91-гадовая жанчына, якая перажыла Галакост ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ракетны удар па Адэсе; налічылі звыш 7000 зьніклых бязь вестак; Анджэліна Джалі ў Львове. 66-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны