Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падвале Марыюпалю памерла 91-гадовая жанчына, якая перажыла Галакост


Марыюпаль, 19 красавіка 2022 г.
Марыюпаль, 19 красавіка 2022 г.

У адным з падвалаў украінскага Марыюпалю, што цяпер у расейскай аблозе, памерла 91-гадовая Ванда Аб'едкава, якая перажыла Галакост.

Пра сьмерць жанчыны паведаміў сайт Chabad.org, які належыць аднаму з габрэйскіх хасыдзкіх рухаў.

«Ва ўзросьце 10 гадоў Ванда Сямёнаўна Абʼедкава перажыла нямецкую акупацыю, хаваючыся ў падвале ў Марыюпалі. Праз 81 год яна памерла ў падвале ў тым жа горадзе, хаваючыся ад расейскіх войскаў», — гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйнай старонцы ў Твітэры музэю Аўшвіц-Біркенаў, што ў Асьвенціме ў Польшчы.

Тыдзень таму мэр Марыюпалю Вадзім Бойчанка ў інтэрвію ўкраінскай тэлевізіі казаў, што ў горадзе на той час загінулі каля 21 тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG