Закон дазваляе істотна паскорыць паскорыць пастаўкі ва Ўкраіну амэрыканскай дапамогі, у тым ліку баявой тэхнікі і боепрыпасаў.
Як адзначаецца ў тэлеграм-канале Вярхоўнай Рады Ўкраіны, у тэксьце дакумэнта гаворыцца аб наданьні прэзыдэнту ЗША пашыраных паўнамоцтваў у перадачы або даваньні ў арэнду Ўкраіне сродкаў для «абароны цывільнага насельніцтва ад расейскага ваеннага ўварваньня» і для іншых мэтаў.
Пасьля прыняцьця закону кіраўнік Белага Дому абавязаны на працягу 60 дзён вызначыць паскораныя працэдуры дастаўкі амэрыканскага ўзбраеньня, транспарту, харчоў і іншай дапамогі.
«Гэта важная перамога нашага нязломнага народу, які змог аб’яднаць вакол сябе цывілізаваны сьвет у барацьбе з расейскім злом» — паведамляе тэлеграм-канал украінскага парлямэнту.
- Апошні раз закон пра лэнд-ліз быў прыняты ў ЗША ў часы Другой сусьветнай вайны. Дзякуючы яму Вялікая Брытанія, СССР, Францыя і Кітай атрымалі вялікую колькасьць вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў, мэдыкамэнтаў, харчоў і паліва.