«Гэта дазволіць нам захаваць па максымуме эканамічную актыўнасьць ва Ўкраіне, нашую нацыянальную вытворчасьць. Але варта разглядаць гэтае рашэньне ня толькі ва ўкраінскім кантэксьце. Дастатковы аб’ём экспарту нашай прадукцыі на эўрапейскі і глябальны рынкі будзе зьяўляцца важкай антыкрызіснай прыладай. Расея спрабуе справакаваць глябальны цэнавы крызіс. Каб пачаўся хаос на ўсіх базавых рынках і асабліва на харчовым. Украінскі экспарт дапаможа стабілізаваць рынкі. Значыць, гэта выгадна ня толькі нам, але і ўсім эўрапейцам. Жыхарам усіх краінаў, па якіх могуць пацэліць расейскія дэструктыўныя амбіцыі», — заявіў у звароце 27 красавіка Зяленскі.
Ён дадаў, што «на чарзе — яшчэ новыя рашэньні партнэраў па лібэралізацыі нашага экспарту», але не ўдакладніў, якія менавіта.
Раней сёньня Эўракамісія прапанавала прыпыніць на адзін год спагнаньне ўвазнога мыта на ўвесь украінскі экспарт у Эўразьвяз, што «аблегчыць экспарт украінскіх прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў у ЭЗ».
Напярэдадні Вялікабрытанія скасавала ўсе мыты і квоты на ўкраінскія тавары.
Як паведаміла прэсслужба брытанскага ўраду, з гэтага часу ўсё мыты на імпартуемыя з Украіны тавары будуць зьніжаныя да нуля, а ўсе квоты будуць адменены, згодна з пагадненьнем аб свабодным гандлі, гэта «зробіць Украіне эканамічную падтрымку ў цяжкі час».