Мацьвіенка заявіла, што пасьля ўвядзеньня мыта на імпарт кветак зь Беларусі фэдэральны бюджэт Расеі дадаткова атрымае 2,5 мільярда рублёў штогод.
«Вясна — жанчыны чакаюць кветак. Мы прайшлі палову шляху. Дзякую Міністэрствам фінансаў і сельскай гаспадаркі. Што зрабілі? Увялі нарэшце пошліны на кветкі зь Беларусі», — цытуе Мацьвіенку ТАСС.
Яна заклікала міністэрствы аддаць гэтыя грошы на падтрымку расейскіх кветкаводаў. «Давядзіце вы да канца, там капеечная падтрымка. Цяпер стала менш імпартных кветак, падтрымайце кветкаводаў, парадуйце нашых жанчын у гэты смурны час», — сказала Мацьвіенка.