Паводле пастаноы пракурора Гродзенскай вобласці прыпыненая дзейнасьць пярвічнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Гродна Азот».
Як паведаміў тэлеграм-канал Генпракуратуры Беларусі, адначасна ў Гродзенскі абласны суд накіравалі заяву аб прызнаньні гэтай пярвічнай арганізацыі экстрэмісцкай, аб забароне яе дзейнасьці і аб ліквідацыі.
- 11 красавіка КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).
- 19 красавіка былі праведзеныя ператрусы ў офісах і кватэрах лідэраў незалежных беларускіх прафсаюзаў, кіраўнікоў і актывістаў прафсаюзнага руху затрымалі.
Як паведамляе плятформа аб’яднаньня рабочых Беларусі «Рабочы рух», раней, 25 красавіка, рашэньнем Мазырскага райвыканкаму № 740 пярвічную арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ «Мазырскі НПЗ» выключылі з журналу рэгістрацыі арганізацыйнай структуры прафсаюзу, у сувязі з чым дзейнасьць арганізацыі спыненая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбыліся ператрусы ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і ў кватэрах прафсаюзных лідэраў. Людзей затрымалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы прафсаюзны лідэр Бухвостаў — у шпіталі з сардэчным прыступам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная арганізацыя працы запатрабавала вызваліць беларускіх прафсаюзных лідэраў