Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў самаабвешчанай рэспублікі, якая падтрымліваецца Масквой. Як паведамляе МУС, ноччу ў небе над сялом Каўбасна зафіксавалі «некалькі бесьпілётнікаў», нібыта запушчаных з Украіны, а «раніцай у 8 гадзін 45 хвілін з украінскага боку пачуліся стрэлы ў кірунку прыднястроўскага пасёлка Каўбасна». Пацярпелых няма.
Апошнімі днямі ў Прыднястроўі гаварылі пра выбухі і абстрэлы. У сувязі з гэтым прайшло пасяджэньне Найвышэйшай рады бясьпекі Малдовы. Затым прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што лічыць гэтыя інцыдэнты «вынікам унутраных супярэчнасьцяў розных груп у Прыднястроўі, якія зацікаўлены ў дэстабілізацыі сытуацыі». Яна параіла дзяржорганам павысіць пільнасьць, а грамадзянам — захоўваць спакой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У самаабвешчаным Прыднястроўі падарвалі дзьве антэны, якія перадавалі расейскае радыёМіністар нацыянальнай абароны суседняй Румыніі Васілэ Дынку ў этэры Міжнароднага радыё Румыніі 27 красавіка заявіў, што ня бачыць пакуль ніводнай падставы меркаваць, што ў Малдове пачнецца вайна, паколькі «Малдова — нэўтральная дзяржава ў палітычным і вайсковым пляне».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць, што абвастрэньне сытуацыі ў Прыднястроўі выклікана дзеяньнямі расейскіх спэцслужбаў.
У той час з Прыднястроўя ў апошнія дні фіксаваліся вялікія чэргі аўтамабіляў на выезд.
Прыднястроўе — сэпаратысцкі рэгіён Малдовы, які не кантралюецца Кішынёвам з 1992 году. Расея трымае ў Прыднястроўі кантынгент з каля 1 700 вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фронце безь перамен? Ці наблізілася да сваіх мэтаў Расея за чатыры дні другога этапу вайны ва Ўкраіне