Лягістычная кампанія UPS прыпыніла камэрцыйную дзейнасьць у Беларусі і Расеі

UPS

Амэрыканская лягістычная кампанія UPS прыпыніла камэрцыйную дзейнасьць у Расеі і Беларусі. Рашэньне прынятае ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне, дзе праца UPS таксама прыпыненая, паведамляецца на сайце кампаніі.

Па дадзеных Reuters, у 2021 годзе прамыя пастаўкі ў гэтыя краіны складалі менш за 1% выручкі, таму прыпыненьне працы кампаніі ў рэгіёне не нанясе істотнай шкоды бізнэсу.

Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну UPS і FedEx прыпынілі адпраўку пасылак у Расею. Тэрміны аднаўленьня аказаньня паслуг кампаніі не назвала.

З пачатку ваеннага ўварваньня Расеі на тэрыторыю Ўкраіны Эўразьвяз увёў некалькі пакетаў санкцый, якія закранулі буйныя расейскія банкі і кампаніі. Аб спыненьні або прыпыненьні працы ў Расеі заявілі сотні замежных кампаній.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расею пазбавілі права правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі 2023 года