Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею пазбавілі права правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі 2023 года


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Міжнародная фэдэрацыя хакея (IIHF) вырашыла перанесьці Чэмпіянат сьвету з Расеі, які павінен быў прайсьці ў траўні 2023 года ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.

«Рашэньне аб пераносе мерапрыемства было прынята ў першую чаргу зь меркаваньняў бясьпекі і добрага самаадчуваньня ўсіх гульцоў, афіцыйных асоб, СМІ і заўзятараў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Альтэрнатыўную краіну, якая прыме чэмпіянат, вызначаць падчас штогадовага кангрэса IIHF у Тампэрэ (Фінляндыя), які адбудзецца ў апошні тыдзень Чэмпіянату сьвету па хакеі 2022 года.

У 2021 годзе Міжнародная фэдэрацыя хакея пазбавіла Менск права правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 года. У заяве арганізацыі гаварылася, што прычына такога рашэньня — немагчымасьць гарантаваць бясьпеку пры правядзеньні турніру. Такое рашэньне было прынятае пасьля выбараў прэзыдэнта, і пратэстаў і рэпрэсій у дачыненьні да грамадзян, якія выходзілі на мірныя мітынгі. У лютым 2022 года Хакейная ліга чэмпіёнаў вырашыла не запрашаць каманды зь Беларусі да ўдзелу ў сэзоне 2022/23 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG