Генэральны дырэктар агенцтва Рафаэль Гросі назваў узровень радыяцыі ў Чарнобылі «нармальным». Ён расказаў, што «ўзровень радыяцыі павышаўся праз рух цяжкай тэхнікі, на якой уехалі, а потым зьяжджалі расейскія вайскоўцы». Гросі дадаў, што агенцтва ўважліва сочыць за сытуацыяй кожны дзень.
AFP паведамляе, што ён зрабіў заяву каля саркафага, пад якой быў схаваны чацьвёрты рэактар былой атамнай электрастанцыі пасьля катастрофы 1986 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўпершыню за дзесяцігодзьдзі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС не паехаў у пацярпелыя ад радыяцыі раёны. Прычынай назваў не вайну, а дажджыМАГАТЭ заявіла, што місія Рафаэля Гросі ў Чарнобылі мае на мэце дастаўку абсталяваньня, праверку ўзроўню радыяцыі, аднаўленьне сыстэм абароны і маніторынг на месцы.
Расейскія войскі захапілі ЧАЭС 24 лютага, у першы дзень уварваньня ва Ўкраіну, і прабылі там некалькі тыдняў.
Работнікі станцыі расказалі BBC, што былі вымушаныя красьці паліва, каб падтрымліваць працу генэратараў і прадухіліць небясьпечныя працёкі радыяактыўных рэчываў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У самаабвешчаным Прыднястроўі падарвалі дзьве антэны, якія перадавалі расейскае радыё