Страляніна ў дзіцячым садку ў Расеі

Ілюстрацыйнае фота

У Расеі невядомы ў аўторак уварваўся ў дзіцячы садок пад Ульянаўскам і пачаў страляць.

Паводле папярэдніх дадзеных, нападнік забіў сябе. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Сьцьвярджаецца, што невядомы са зброяй адкрыў страляніну ў дзіцячым садку пасёлка Вешкайма падчас «ціхага часу».

Улады Ўльянаўскай вобласьці пацьвердзілі гібель чатырох чалавек. Па папярэдніх дадзеных, забітым дзецям — хлопчыку і дзяўчынцы — было 5 і 6 гадоў.

Паведамляецца, што на месцы злачынства знайшлі стрэльбу. Яня зарэгістраваная на імя 68-гадовага Аляксандра Дроніна. Таксама сьцьвярджаецца, што аховы ў дзіцячым садку не было.