«Росатом»: адбыўся фізычны пуск другога энэргаблёку Беларускай АЭС

Астравецкая АЭС

26 красавіка — 36-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

26 красавіка адбыўся фізычны пуск энэргаблёку № 2 на Беларускай АЭС, паведаміў кіраўнік агенцтва «Росатом», якога цытуе «РИА Новости».

Мінэнэрга Беларусі пакуль не паведамляе пра пуск другога энэргаблёку. Напярэдадні на 80 дзён закрыўся першы блёк станцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы блёк зноў рамантуюць, а другі запускаюць. Што адбываецца на Астравецкай АЭС

26 красавіка — 36-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У сталіцы Літвы Вільні сёньня адбудзецца Чарнобыльскі шлях, які забаранілі праводзіць у Менску. Удзел у шэсьці прымуць і беларусы. Літва актыўна пратэставала супраць пабудовы Астравецкай АЭС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская разам з пасламі ЗША, Францыі і Літвы ў Вільні ўшанавала памяць ахвяр Чарнобылю. ФОТА