Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская разам з пасламі ЗША, Францыі і Літвы ў Вільні ўшанавала памяць ахвяр Чарнобылю. ФОТА

абноўлена

Сьвятлана Ціханоўская разам з пасламі ЗША, Францыі і Літвы. Вільня, 26 красавіка 2022
Сьвятлана Ціханоўская разам з пасламі ЗША, Францыі і Літвы. Вільня, 26 красавіка 2022

Традыцыйнае шэсьце «Чарнобыльскі шлях» сёньня пройдзе ў Вільні, паколькі беларускія ўлады чарговы раз не дазволілі правесьці акцыю ў Менску.

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская разам з пасламі ЗША, Францыі і Літвы ўшанавала памяць ахвяр чарнобыльскай катастрофы, паведаміла амбасада ЗША.

Сьвятлана Ціханоўская, пасол Францыі Нікаля дэ Лякост, часовая павераная ў справах Літвы Аста Андрыяўскене, амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр
Сьвятлана Ціханоўская, пасол Францыі Нікаля дэ Лякост, часовая павераная ў справах Літвы Аста Андрыяўскене, амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр

Бел-чырвона-белы букет Ціханоўскай быў перавязаны жоўта-блакітнай стужкай.

Сёлета заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзеньне традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» падала партыя «Зялёныя».

Партыя плянавала правесьці акцыю пад асноўным лёзунгам «Не — вайне!» і з патрабаваньнямі няўдзелу беларускіх вайскоўцаў у збройных канфліктах, нэўтральнага статусу краіны, вываду войскаў з тэрыторыі Беларусі, салідарнасьці з украінскім народам і недапушчэньня паўтарэньня чарнобыльскай катастрофы.

Аднак Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні Чарнобыльскага шляху 2022 году. Тады «Зялёныя» заявілі ў адказ на гэта, што праводзіць акцыю ў Менску ня будуць, і запрасілі ахвотных далучыцца да Чарнобыльскага шляху, які пройдзе сёньня, 26 красавіка, у Вільні.

Нікаля дэ Лякост, Аста Андыяўскене, Сьвятлана Ціханоўская
Нікаля дэ Лякост, Аста Андыяўскене, Сьвятлана Ціханоўская

Збор удзельнікаў чарнобыльскай акцыі ў Вільні пачнецца на Лукіскай плошчы а 18:00.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG