Як паведамляюць украінскія СМІ, з будынка рады зьнялі сьцяг Украіны. Расейскія вайскоўцы забралі ключы ад будынка ў аховы.
Мэру і супрацоўнікам гарсавету загадалі пакінуць памяшканьне. Ад заўтрашняга дня Херсонская гарадзкая рада ня будзе працаваць.
Нягледзячы на тое, што большая частка Херсонскай вобласьці Ўкраіны, у тым ліку сам Херсон, ужо даўно былі захопленыя арміяй РФ, гарадзкая ўлада Херсону дагэтуль працавала ў рамках законаў Украіны і падпарадкоўвалася Кіеву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Херсоне партызаны абяцаюць закладваць міны ў выбарчыя ўчасткі, калі акупанты паспрабуюць арганізаваць псэўдарэфэрэндум