Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка Офісу прэзыдэнта Андрэй Сьмірноў.
«Цяпер праводзяцца кансультацыі зь дзяржавамі-партнэрамі, міжнароднымі арганізацыямі, вызначаецца аптымальны фармат заснаваньня і работы трыбуналу», — падкрэсьліў ён.
Па словах Андрэя Сьмірнова, заяву аб стварэньні такога трыбуналу ўжо падтрымалі «эўрапейскія і сусьветныя інтэлектуалы, вядучыя юрысты-міжнароднікі і грамадзкія дзеячы».
Акрамя таго, як расказаў намесьнік старшыні АП, Украіна цяпер працуе над стварэньнем «Кнігі катаў», у якую ўвойдуць зьвесткі пра «кожнага ваеннага злачынцу Расеі, які мае дачыненьне да вайны і зьверстваў, якія рабіліся і робяцца на тэрыторыі Ўкраіны».
«Дасьледуецца, правяраецца і вэрыфікуецца вялізны масіў інфармацыі, які ў далейшым будзе даступны нашым грамадзянам і ўсяму цывілізаванаму сьвету», — падкрэсьліў Сьмірноў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала дзеяньні расейскіх войскаў на тэрыторыі краіны генацыдам украінскага народуПаводле яго слоў, над «Кнігай катаў» Офіс прэзыдэнта працуе сумесна з органамі дасудовага расьсьледаваньня і Міністэрства лічбавай трансфармацыі.
У Кіеўскай вобласьці ў вызваленых ад расейскай акупацыі гарадах і сёлах былі зафіксаваныя масавыя выпадкі забойстваў цывільных жыхароў. Украіна і некаторыя прадстаўнікі Захаду патрабуюць прыцягнуць Расею да адказнасьці за ваенныя злачынствы ў Кіеўскай вобласьці. Крэмль «катэгарычна абвяргае любыя абвінавачваньні ў забойствах цывільных», хоць факты цывільных забойстваў у пэрыяд расейскай акупацыі былі пацьверджаныя, сярод іншага, спадарожнікавымі здымкамі.
Масавыя выпадкі гібелі цывільных зафіксаваныя ня толькі ў Кіеўскай вобласьці. Напрыклад, спадарожнік зафіксаваў не адну брацкую магілу паблізу Марыюпалю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катавалі, гвалтавалі, расстрэльвалі. Траціну з 10 тысяч ваенных злачынстваў Расеі ва Ўкраіне зарэгістравалі на Кіеўшчыне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: DER SPIEGEL: Нямецкая выведка перахапіла радыёперамовы, у якіх абмяркоўвалася забойства мірных жыхароў у Бучы