Расейскія фільмы стаялі ў праграме фэстывалю «Час праўды», аднак кіргіскія ўлады не далі дазволу на паказ.
Пра гэта паведаміў міністар культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кіргізстану Азамат Жаманкулаў, пішуць Idel.realii.
Фэстываль арганізоўваў расейскі культурны цэнтар «Гармонія». У Бішкеку і Ошы яны плянавалі паказаць карціны «Крым», «Донбасс. Окраина», «Ополченочка» і іншыя.
Рэжысэр фільма «Донбасс. Окраина» Рэнат Даўлецьяраў — з расейскай Астрахані. Яго брат, банкір Барыс Даўлецьяраў жыве ў брытанскім Лёндане. Ваенную драму «Донбасс. Окраина» здымалі ў анэксаваным Крыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Кіргізстану забаранілі выкарыстаньне Z-сымболікі 9 траўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнікі «Бессмертного полка» папрасілі не асацыяваць іх з будучымі шэсьцямі