Процітанкавыя сродкі, дроны. Вялікая Брытанія дасьць больш зброі Ўкраіне

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан і прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі ў Кіеве, 9 красавіка 2022 г.

Вялікая Брытанія будзе аказваць больш ваеннай дапамогі Ўкраіне, у прыватнасьці, транспартныя сродкі, дроны і супрацьтанкавыя сродкі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы брытанскага ўрада па выніках тэлефоннай размовы прэмʼера Вялікабрытаніі Барыса Джонсана і прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага.

Зяленскі падзякаваў Джонсану за навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў, якое зараз адбываецца ў Вялікай Брытаніі.

Як паведамляецца, абодва лідэры абмеркавалі, як Брытанія будзе працаваць з партнэрамі па распрацоўцы доўгатэрміновага рашэньня па бясьпецы для Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джонсан: Вялікабрытанія рыхтуе новы пакет фінансавай і вайсковай дапамогі Ўкраіне


Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак таксама паведаміў, што Джонсан і Зяленскі абмеркавалі новую ваенную дапамогу Ўкраіне. Яна, паводле Ярмака, будзе ўключаць прадастаўленьне цяжкага ўзбраеньня.

Вялікая Брытанія зьяўляецца адной з найбольш актыўных дзяржаў Захаду ў пытаньні падтрымкі Ўкраіны на фоне агрэсіі Расеі.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 9 красавіка меў перамовы з прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Барысам Джонсанам, які наведаў у Кіеў без папярэдняга абвяшчэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: «Як толькі ў нас будзе зброя — мы пойдзем наперад». Прэсавая канфэрэнцыя ў мэтро
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтую бесчалавечную вайну пачаў Уладзімір Пуцін», —Чулпан Хаматава выступіла ў Рызе на антываенным мітынгу