Пра гэта сьведчаць спадарожнікавыя здымкі, якія знаходзяцца ў распараджэньні журналістаў праекту «Схемы» (Радыё Свабода). У камэнтары журналістам улады Марыюпаля паведамляюць аб тым, што атрымлівалі паведамленьне ад жыхароў пра яшчэ адно імавернае месца масавага пахаваньня ў гэтай вёсцы загінулых ад рэгулярных абстрэлаў расейскімі войскамі.
Згодна са спадарожнікавымі здымкамі, выкапаныя траншэі на тэрыторыі могілак акупаванай вёскі зьявіліся ў канцы сакавіка. На здымках 17 сакавіка гэтых раскопак яшчэ няма. На фота Maxar за 29 сакавіка ўжо відаць траншэі памерам 38 на 4 мэтры.
Згодна са спадарожнікавым здымкам Planet за 20 красавіка, памер месца масавага пахаваньня павялічыўся (45 на 25 мэтраў).
Пра тое, што побач з могілкамі вёскі Вінаграднае падчас акупацыі расейскімі войскамі зьявілася брацкая магіла, мясцовым уладам паведамілі жыхары вёскі — пасьля публікацыі «Схемаў» пра зафіксаваную спадарожнікам 300-мэтровую брацкую магілу ў акупаванай расейскімі войскамі вёсцы Мангуш. Гэту інфармацыю «Схемам» перадаў мэр Марыюпаля Вадзім Бойчанка. Ён лічыць, што там могуць быць сотні загінулых — у асноўным зь левай часткі Марыюпаля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На спадарожнікавых здымках зафіксавалі 300-мэтровую брацкую магілу ў акупаванай войскамі РФ вёсцы Мангуш каля Марыюпалю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перастаў размаўляць і сьмяяцца». Гісторыя пяцігадовага хлопчыка, які ледзь не памёр ад голаду ў Марыюпалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня хочам, каб прэзыдэнт здаў Марыюпаль, як Парашэнка Дэбальцава». Жонкі байцоў палку «Азоў» просяць выратаваць іх мужоў з «Азоўсталі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль мы тут, Марыюпаль — гэта Ўкраіна». Адзін з камандзіраў «Азову» расказаў пра абарону «Азоўсталі»