Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сваім тэлеграм-канале.
Паводле зьвестак «Вясны», Бутэнку затрымалі за тое, што ён не падтрымліваў ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, выказваў сваю пазыцыю нават падчас лекцыяў, а таксама расказваў студэнтам пра значнасьць «незарэгістраванай беларускай дзяржаўнай сымболікі».
Акрамя гэтага, у віну затрыманаму ставяць тое, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Дома ў Бутэнкі прайшоў ператрус. Дзе яго цяпер утрымліваюць, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактарцы газэты «Новы Час» Аксане Колб выставілі абвінавачаньне. Ёй пагражае да 4 гадоў зьняволеньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 красавіка: адбыліся затрыманьні ў Менску і Баранавічах, Вярхоўны Суд пакінуў выракі анарха-партызанам бязь зьменаў