Спэцыяльная прадстаўніца ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр падчас размовы з журналістамі пракамэнтавала нядаўні ліст міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея заходнім дзяржавам з прапановай узнавіць дыялёг.
«Ліст Макея быў адпраўлены толькі ў пэўныя сталіцы, я ня ведаю канкрэтную колькасьць. Гэты зварот паказвае: афіцыйны Менск разумее, што пакутуе ад той ізаляцыі, якую стварыў Лукашэнка. Пытаньне перамоваў зь беларускім рэжымам важнае.
ЗША казалі, што патрэбна, каб разьвярнуць нашы адносіны, каб мы аслабілі санкцыі.
- Першы крок — гэта вызваленьне палітвязьняў.
- Другі — асэнсаваны дыялёг зь беларускім народам, які прывядзе да новых выбараў пад міжнародным назіраньнем.
- Таксама важнае патрабаваньне — спыненьне падтрымкі вайны Расеі ва Ўкраіне. Я ведаю, што ёсьць адкрытыя каналы камунікацыі з Захадам. Беларусь працягвае ўтрымліваць амбасаду ў Вашынгтоне. Але ці хочуць людзі ў Менску, якія прымаюць рашэньні, гэтага дыялёгу?» — сказала амбсадарка.