Якое амэрыканскае ўзбраеньне і тэхніка накіроўваецца ва Ўкраіну. ФОТА

Сярод іншага, ЗША паставяць Украіне 18 камплектаў 155-мілімэтровых гаўбіц і 40 000 снарадаў да іх.

ЗША паабяцалі Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі на 800 мільёнаў даляраў. Пра гэта было абвешчанага Белым домам 13 красавіка.

11 верталётаў Мі-17

Для перавозак у асноўным выкарыстоўваюцца верталёты Мі-17 савецкай вытворчасьці. Яны могуць перавозіць да 24 вайскоўцаў або да чатырох тон грузу. Некаторыя зь іх абсталяваныя кулямётамі і/або кіраванымі ракетамі.

500 ракет Javelin і «тысячы іншых супрацьтанкавых сыстэм»

Амэрыканскія ракеты Javelin ужо шырока выкарыстоўваліся супраць расейскай бранятэхнікі ў вайне з Расеяй. Зброя дазваляе ажыцьцяўляць атакі па прынцыпе «стрэліў і забыўся» на дыстанцыі да 2,6 км. Падчас гэтых атак ракета наводзіцца на абраную цэль, гэта значыць байцы могуць яе запусьціць, а затым неадкладна шукаць схованкі.

10 супрацьартылерыйскіх радараў AN/TPQ-36

Гэты «радар разьмяшчэньня зброі» выкарыстоўваецца для выяўленьня артылерыі. Траекторыя палёту снарада адсочваецца, што дазваляе дакладна разьлічыць, дзе знаходзіцца артылерыйская ўстаноўка.

200 бронетранспартэраў М113

Гэтыя гусенічныя машыны шырока выкарыстоўваліся падчас вайны ў Віетнаме, але цяпер выкарыстоўваюцца Злучанымі Штатамі ў асноўным у якасьці дапаможных машын, такіх як машыны хуткай дапамогі на полі бою. M113 можа перавозіць да 15 пасажыраў і выкарыстоўвае палегчаную алюмініевую браню, якая абараняе толькі ад стралковай зброі і аскепкаў снарадаў і іншага.


300 тактычных бесьпілётных лятальных апаратаў Switchblade

Гэтыя «дроны-сьмяротнікі» важаць усяго 2,5 кіляграма, і іх можна хутка падняць у паветра зь мінамётнай трубы. Switchblades выкарыстоўвае жывое відэа для вызначэньня месцазнаходжаньня цэляў і абсталяваны баявой часткай памерам з гранату, здольнай забіваць ворага і пашкоджваць небраняваныя машыны. Павялічаная вэрсія Switchblade прызначаная для зьнішчэньня бранятэхнікі.


100 браняваных мабільных шматмэтавых колавых машын

Машыны Humvee шырока выкарыстоўваюцца ў арміі ЗША. Машыны зь нізкай падвескай могуць быць абсталяваныя ўзбраеньнем, у тым ліку буйнакалібэрнымі кулямётамі або супрацьтанкавымі ракетамі.