Жыхарка Ўкраіны Надзея расказала Свабодзе пра расейскія бамбаваньні і стаўленьне да Беларусі пасьля ўсіх падзеяў.
З Надзеяй журналісты Радыё Свабода пазнаёміліся за некалькі дзён да вайны ў памежным украінска-беларускім мястэчку Дабранка. Тады, 10 лютага, яна была ўпэўненая, што беларусы ніколі ня будуць удзельнічаць у вайне супраць Украіны і што з тэрыторыі суседняй краіны на яе горад не паляцяць ракеты.
Праз 14 дзён пачалася вайна. Як цяпер Надзея ставіцца да беларусаў і што ім хоча сказаць — у нашым відэа.