Паводле слоў Вітэнбергса, гаворка ідзе пра гістарычнае рашэньне, якое ўмацуе энэргетычную бясьпеку Латвіі. Папраўкі да закону, якія прадугледжваюць адмову ад расейскага прыроднага газу, прадставяць парлямэнту, паведамляе Эстонская грамадзкая тэлерадыёвяшчальная карпарацыя.
«Першы крок Латвіі — дамовіцца зь Фінляндыяй і Эстоніяй аб тым, што Латвія зможа атрымліваць дадатковы газ з тэрміналу ў Палдыскі да таго часу, пакуль не пабудуе ўласны газавы тэрмінал», — сказаў Вітэнбергс.
Латвійскі ўрад нядаўна прыняў рашэньне аб стварэньні рэзэрву звадкаванага прыроднага газу на Інчукалнскім газасховішчы, перадае LSM.
Расея доўгі час была галоўным пастаўніком прыроднага газу ў Эўрапейскі Зьвяз. У першым квартале 2021 году на долю Расеі прыпадала амаль палова ўсяго прыроднага газу, імпартаванага Эўразьвязам.
Літва, Латвія і Эстонія ўжо прынялі рашэньне адмовіцца ад імпарту расейскага газу. Эўразьвяз мае намер скараціць сваю залежнасьць ад расейскага газу на дзьве трэці сёлета і цалкам спыніць імпарт расейскага газу да 2027 году ў сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну. Цяпер Расея забясьпечвае каля 40% патрэбаў Эўропы ў прыродным газе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны ЭЗ могуць цалкам адмовіцца ад расейскага газу праз два гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Захад і расейскі газ: што трэба ведаць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз стварыў супольны мэханізм для закупкі газу, каб пазбавіцца залежнасьці ад імпарту з Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як краіны Балтыі здолелі адмовіцца ад расейскага газу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт заклікаў увесьці эмбарга на імпарт нафты і газу з Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указ аб гандлі газам зь «недружалюбнымі» краінамі толькі за рублі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Нямеччыны заявіла, што Эўразьвяз павінен абмеркаваць поўную забарону на імпарт расейскага газу