Эўрапейскія дзяржавы «імкнуцца дывэрсыфікаваць крыніцы газу ў Эўропу» і «зьнізіць залежнасьць ад расейскай энэргетычнай сыравіны, але не забараніць яе», сказаў Бурэль у інтэрвію тэлеканалу Sky News Arabia.
ЭЗ мае намер скараціць сваю залежнасьць ад расейскага газу на дзьве трэці сёлета і цалкам спыніць імпарт расейскага газу да 2027 году ў сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну. Цяпер Расея забясьпечвае каля 40% патрэбаў Эўропы ў прыродным газе.
Злучаныя Штаты сёлета паставяць у краіны Эўразьвязу 15 мільярдаў кубамэтраў звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), каб дапамагчы ЭЗ паступова адмовіцца ад паставак расейскага газу.