Гаворка пра доктара адной з клінічных лякарняў Менску.
«Наша ніва» сьцьвярджае, што ведае прозьвішча лекара.
Рана выявілася несьмяротнай. Пакуль няясна, ці гэта была спроба самагубства, ці спроба прыцягнуць увагу да ўмоваў утрыманьня пад вартай і мэтадаў сьледзтва.
Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў санітарнай частцы «Валадаркі».
Раней сёньня стала вядома, што пэўных падазраваных у справе адпусьцілі на волю пасьля «кампэнсацыі шкоды». Іх адправілі працаваць у прыёмныя пакоі. У лік арыштаваных у «справе траўматолягаў» уваходзяць вельмі знаныя дактары, вядомыя ўнікальнымі апэрацыямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва»: некалькіх траўматолягаў, якія выйшлі зь СІЗА пасьля «кампэнсацыі шкоды», адправілі працаваць у прыёмныя пакоі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Доля мэдыкаў — 5-10% ад цаны пратэзу». Што вядома пра справу артапэдаў-траўматолягаў