Як стала вядома «Нашай ніве», амаль усе затрыманыя ў «справе траўматолягаў» кампэнсавалі нібыта нанесеную імі «шкоду». Частку затрыманых сёньня адпусьцілі і адразу адправілі на працу. Знаных хірургаў адпраўляюць працаваць у прыёмныя пакоі.
Вядома пра як мінімум 5 чалавек, але выпушчаных можа быць больш, піша выданьне.
Дактароў накіроўваюць працаваць у прыёмнае аддзяленьне, дзе аказваецца дапамога пры адкрытых пашкоджаньнях ці «простых» пераломах, якія не патрабуюць глыбокага абсьледаваньня перад апэрацыяй. Але найчасьцей лекары там аказваюць толькі амбуляторную дапамогу і перанакіроўваюць пацыентаў у аддзяленьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Доля мэдыкаў — 5-10% ад цаны пратэзу». Што вядома пра справу артапэдаў-траўматолягаў«Напрыклад, адзін з выпушчаных, Мікалай Жыгар — вельмі дасьведчаны ў пратэзаваньні, 80% яго апэрацыяў — артапэдычныя і не зьвязаныя з траўмамі. Гэта як ноўтбукам забіваць цьвікі», — камэнтуе дэталі абазнаны суразмоўца.
Пры канцы сакавіка ў краіне прайшлі масавыя арышты артапэдаў-траўматолягаў. Усё пачалося з затрыманьня прадстаўнікоў адной з кампаніяў-пастаўнікоў замежных пратэзаў. У віну мэдыкам ставіцца тое, што яны бралі выплату-«роялці» ў выпадках, калі пацыент купляў пратэзы гэтага пастаўніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 тысяч лекараў, 3 тысячы мэдычных сясьцёр. Якіх спэцыялістаў не хапае ў Беларусі