Ператрус у Свабодным прафсаюзе мэталістаў
У праваабаронцаў зьявілася інфармацыя пра ператрус у офісе Свабоднага прафсаюзу мэталістаў на Аранскай. Яго праводзяць каля 10 чалавек у балаклавах.
Увечары 23 сакавіка затрымалі намесьніка старшыні Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (СПМ) Аляксандра Еўдакімчыка. На наступны дзень яго асудзілі па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне міліцыянтам). Суд прызначыў Аляксандру 15 сутак арышту.
Затрымалі анархіста Сяргея Жардзецкага
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што затрыманы Сяргей Жардзецкі «займаўся распаўсюдам матэрыялаў, якія падахвочваюць да гвалту, навязваў свае радыкальныя погляды іншым карыстальнікам інтэрнэту», піша «Вясна».
Былую супрацоўніцу службы «Адно акно» вінавацяць у перадачы тэлеграм-каналам асабістых дадзеных сілавікоў
Праўладныя каналы паведамляюць пра затрыманьне ў Менску Сьвятланы Бычкоўскай, паведамляе «Вясна». У «пакаянным відэа» жанчына кажа, што працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёну Менску і перадала асабістыя дадзеныя сілавікоў тэлеграм-каналам.
Жанчыне інкрымінавана ч.3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці). Ёй пагражае да 12 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Меў сотні тысяч сяброў, змагаўся за адмену «дармаедзкага» дэкрэту. Што такое прафсаюз РЭП, які абвясьцілі экстрэмісцкім ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабодны прафсаюз мэталістаў не падтрымаў зьменаў у Канстытуцыю