«Улічваючы рост санкцыяў і цяжкасьці зь лягістыкай, Stellantis спыніў вытворчасьць на Калускім заводзе, каб цалкам выконваць усе санкцыі і абараніць сваіх супрацоўнікаў. Stellantis асуджае гвалт і падтрымлівае ўсе дзеяньні, якія могуць аднавіць мір», — гаворыцца ў заяве.
Stellantis валодае 70% калускага заводу PSMA Rus, яшчэ 30% належыць Mitsubishi. Завод выпускае аўтамабілі Peugeot 408 і Citroën C4, лёгкія камэрцыйныя аўтамабілі Peugeot, Opel і Citroën, а таксама міні-фургоны і кампакт-фургоны Peugeot Partner, Citroën Berlingo і Opel Combo. На заводзе Mitsubishi займаецца зборкай уседарожнікаў Outlander і Pajero Sport.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Толькі чатыры аўтазаводы працягваюць працаваць у РасеіУ сакавіку продажы новых аўтамабіляў у Расеі, паводле зьвестак Эўрапейскай бізнэс-асацыяцыі, зьнізіліся на 62,9%. Кошт новых аўтамабіляў, паводле агентцва «Автостат» і аўтавытворцаў, у сакавіку вырас у сярэднім на 40%.
Раней расейскі канцэрн «АвтоВАЗ» заявіў пра скарачэньне працоўнага часу сваіх работнікаў з прычыны санкцыяў. Магутнасьць іншых расейскіх прадпрыемстваў, у прыватнасьці аўтамабілебудаўнічай галіны, падае, бо бракуе замежных запасных частак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завод «БелДжы» абверг інфармацыю аб закрыцьці ў Беларусі, вытворчасьць прыпыненая з прычыны лягістычных цяжкасьцей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расея і Беларусь будуць адкінутыя на паўстагодзьдзя назад». Як беларусы ўжо сёньня застаюцца бяз працы і што будзе з эканомікай заўтра