Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завод «БелДжы» абверг інфармацыю аб закрыцьці ў Беларусі, вытворчасьць прыпыненая з прычыны лягістычных цяжкасьцей


Лога Geely, 2 студзеня 2022 году
Лога Geely, 2 студзеня 2022 году

Раней Financial Times паведаміла, што завод вырашыў прыпыніць сваю працу ў Беларусі і ацаніць рэпутацыйныя рызыкі з-за санкцый.

У кітайскай кампаніі гэтую інфармацыю абверглі, паведамляе «РГ».
«Афіцыйных заяў ад Geely Holding не было, а чуткі мы не камэнтуем», – адзначылі ў прэс-службе.

Там таксама дадалі, што завод спынены з прычыны лагістычных цяжкасьцей, вытворчасьць адновяць па меры вырашэньня праблем.

Завод Geely у Беларусі сыйшоў на вакацыі да 1 красавіка з-за «лягістычных цяжкасьцяў».

Таксама па інфармацыі Свабоды ўзьніклі цяжкасьці на беларускім заводзе «Атлант», які вырабляе лядоўні.

«Атлант, дзе я працую, сёньня спыняе працу да панядзелка, няма пены для лядоўняў, яе пастаўлялі з краін Балтыі», – паведаміў на ўмовах ананімнасьці Свабодзе супрацоўнік заводу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG