Паводле інфармацыі, якая паступіла «Хрысьціянскай візіі», сёньня адразу пасьля імшы ў касьцёле ў Горках быў затрыманы сьвятар Андрэй Кеўліч, дэкан Магілёўскага дэканату.
Позна ўвечары ксяндза Кеўліча адпусьцілі з РАУС. На яго склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай стаў рэпост з сайту, забароненага ўладамі. Судзіць сьвятара будуць заўтра.
Роўна месяц таму, 17 сакавіка, ксёндз Андрэй Кеўліч быў прызначаны дэканам Магілёўскага дэканату, які ахоплівае каталіцкія парафіі ўсходняй часткі Магілёўскай вобласьці. Паведамляецца, што 26 сакавіка са сьвятаром «правялі размову» прадстаўнікі райвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак: «Няхай мір настане для пакутлівай Украіны, якая так моцна пацярпела ад гвалту і спусташэньня»