Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перадаў кіраўніку прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне запоўненую анкету для атрыманьня Украінай статусу кандыдата на ўступ у Эўразьвяз.
Пра гэта 18 красавіка паведаміў прэзыдэнцкі офіс.
Зяленскі таксама падзякаваў кіраўніцы Эўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен, старшыню Эўрапейскай Рады Шарлю Мішэлю і кіраўніку дыпляматыі ЭЗ Жузэпу Бурэлю за апэратыўную перадачу Кіеву анкеты, назваўшы гэта «важным сыгналам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна запоўніла анкету аб уступленьні ў ЭЗ«Мы верым, што будзем падтрыманыя і станем кандыдатам на ўступ. Пасьля гэтага пачнецца наступны, заключны этап. Мы вельмі верым, што гэтая працэдура адбудзецца ў найбліжэйшыя тыдні і будзе пазытыўнай для гісторыі нашага народу, улічваючы цану, якую ён заплаціў на шляху да незалежнасьці і дэмакратыі», — сказаў прэзыдэнт Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузія і Малдова зрабілі «першы крок на эўрапейскім шляху»