Турэцкія войскі пачалі новы наземны і паветраны трансгранічны наступ супраць курдзкіх баевікоў на поўначы Іраку, заявіў міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар раніцай 18 красавіка.
Турэцкія вайсковыя самалёты і артылерыя нанесьлі ўдары па аб’ектах, якія належаць Рабочай партыі Курдыстану (РПК), перад тым як камандас — пры падтрымцы верталётаў і бесьпілётнікаў — перасеклі суседні рэгіён, заявіў міністар абароны ў відэа, апублікаваным на сайце міністэрства.
Акар сьцьвярджае, што самалёты «пасьпяхова» нанесьлі ўдары па сховішчах, бункерах, пячорах, тунэлях, складах боепрыпасаў і штабах, што належаць РПК. Неадкладнай заявы ад курдзкіх сілаў, якія ўтрымліваюць базы на поўначы Іраку, не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забаронены сьцяг, уціск за мову, справы за тэрарызм. Што зьвязвае беларусаў і курдаў — самы шматлікі народ без уласнай дзяржавыТурэччына вінаваціць курдзкіх баевікоў, якія змагаюцца за незалежнасьць Курдыстану, у тым, што яны выкарыстоўваюць занятую тэрыторыю для нападаў на Турэччыну.
Турэцкія газэты паведамляюць пра магутны выбух ранкам у Стамбуле ў раёне Бэйаглу, аднак падрабязнасьцяў пакуль няма.
Дзясяткі тысяч людзей былі забітыя з таго часу, як РПК пачала мяцеж у паўднёва-ўсходнім рэгіёне Турэччыны, дзе пражывае большасьць курдаў, у 1984 годзе. Злучаныя Штаты і Эўразьвяз прызнаюць РПК тэрарыстычнай арганізацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Турэччына напала на сырыйскіх курдаў і што там адбываецца. 10 важных фактаў