Дата дня
18 красавіка 1814 году ў Лагойску нарадзіўся Яўстах Тышкевіч — беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца. З братоў Тышкевічаў — Яўстаха і Канстанціна — пачалася беларуская археалёгія.
Яўстах Тышкевіч — ганаровы сябра Пецярбурскай акадэміі навук, сябра Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасьцяў, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва і старажытнасьцяў, Лёнданскага археалягічнага інстытуту.
Ён стаў заснавальнікам Віленскага музэя старажытнасьцяў. Музэй, над стварэньнем якога Яўстах працаваў усё жыцьцё, адкрыўся ў 1856 годзе, але прапрацаваў усяго 8 гадоў. Пасьля паўстаньня Каліноўскага музэй закрылі, а каштоўныя экспанаты на загад Мураўёва-вешальніка вывезьлі ў Санкт-Пецярбург. Пазьней зь некалькіх тысяч прадметаў у Вільню вернуцца толькі дзьве сотні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зьявіўся помнік гісторыку і археолягу Тышкевічу
Гэты дзень у гісторыі
1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская.
1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал».
1945 — амэрыканскія войскі занялі горад Ляйпцыг.
1951 — падпісаньне міжнароднай дамовы аб стварэньні Эўрапейскага аб’яднаньня вугалю і сталі, папярэдніка Эўразьвязу.
1961 — падпісаньне Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах.
У гэты дзень нарадзіліся
1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік.
1940 — Эдуард Ханок, беларускі і расейскі музыка і кампазытар.
1959 — Валеры Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу.
1976 — Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс».
1989 — Аляксандар Гутар, беларускі футбаліст, брамнік моладзевай зборнай.
У памяці
1955 — Альберт Айнштайн, фізык-тэарэтык, аўтар тэорыі адноснасьці, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы.
1965 — Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог.
1981 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп.
1988 — Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг.
2002 — Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік і навуковец. Зьдзейсьніў некалькі вандровак на копіях старадаўніх суднаў.