У тэлефоннай размове Джонсан запэўніў Зяленскага, што Вялікабрытанія «працягне прадастаўляць Украіне сродкі для самаабароны».
Брытанскі прэмʼер-міністар таксама запэўніў прэзыдэнта Ўкраіны, што працягне супрацоўніцтва з партнэрамі і саюзьнікамі, каб «забясьпечыць здольнасьць Украіны абараніць свой сувэрэнітэт у найбліжэйшыя тыдні і месяцы».
Вялікабрытанія зьяўляецца адной з самых актыўных заходніх краінаў у падтрымцы Ўкраіны перад расейскай агрэсіяй. На мінулым тыдні, пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, офіс прэмʼер-міністра Барыса Джонсана абвясьціў, што Вялікабрытанія паставіць Украіне 120 браніраваных машын і новыя супрацькарабельныя ракетныя комплексы.
9 красавіка прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, які прыбыў у Кіеў без папярэдняга паведамленьня.
Паводле вынікаў перамоваў з Джонсанам, Зяленскі заклікаў да «яшчэ большага ціску» на Расею з мэтай аказаньня ўкраінцам дапамогі ў «абароне і санкцыях». Іншыя краіны павінны браць прыклад з Вялікабрытаніі, сказаў Зяленскі, дадаўшы, што настаў час «увесьці поўнае эмбарга на энэргетычны сэктар Расеі, павялічыць пастаўкі зброі ва Ўкраіну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У сувязі з беспрэцэдэнтнымі варожымі дзеяньнямі». Расея забараніла ўезд кіраўніку ўраду і міністрам Вялікай Брытаніі