«Чым мы мацнейшыя, тым лепшы вынік гэтых перамоў. Чым больш у нас Барадзянак, тым менш шанцаў, што яны (перамовы) будуць у прынцыпе. Зьнішчэньне нашых вайскоўцаў, нашых хлопцаў, можа пакласьці канец любым фарматам перамоваў... Я лічу, што гэта іх вялікая памылка. Калі яны сапраўды кажуць, што хочуць скончыць вайну. Тупік — таму што мы не гандлюем тэрыторыямі і нашымі людзьмі», — сказаў Зяленскі ў інтэрвію ўкраінскім інтэрнэт-СМІ.
Ён адзначыў, што сытуацыя дакладна не паляпшаецца з кожным днём, украінскія вайскоўцы заблякаваныя, і, магчыма, «будзе Ілавайск».
Зяленскі адзначыў, што своечасовае прадастаўленьне Ўкраіне магутнага ўзбраеньня і часовае спыненьне агню могуць дапамагчы выратаваць Марыюпаль.
Your browser doesn’t support HTML5
«Рэжым спыненьня агню, хаця б на поўдні ці ў Марыюпалі, каб забраць хаця б параненых і загінулых. Гэта быў бы першы крок. Гэта залежыць ад жаданьня Расейскай Фэдэрацыі. Мы дакладна ведаем і бачылі іх рэакцыю», — сказаў прэзыдэнт Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядае Марыюпаль. Відэа Reuters ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве заявілі пра захоп у Марыюпалі заводу Ільіча, у Кіеве сьцьвярджаюць, што там ідуць жорсткія баіГалоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны заяўляў, што ўкраінскія падраздзяленьні, якія аказваюць супраціўленьне расейскім вайскоўцам у блякадным Марыюпалі, не пакінутыя на волю выпадку.
Прэзыдэнт Зяленскі падкрэсьліў, што Ўкраіна можа разблякаваць Марыюпаль, калі атрымае дастатковую колькасьць цяжкага ўзбраеньня: бронетэхнікі, артылерыі і авіяцыі.
Марыюпаль быў аточаны расейскімі войскамі ў першыя дні маштабнага расейскага ўварваньня, якое пачалося 24 лютага. Украінскія падраьздзяленьні аказваюць супраціўленьне ў горадзе больш за паўтара месяца.
Сытуацыя ў Марыюпалі Данецкай вобласьці Ўкраіны застаецца адной з самых складаных. Горад няспынна падвяргаецца атакам расейскай авіяцыі і знаходзіцца безь цяпла, пітной вады, сувязі і ня мае асноўных сродкаў для існаваньня.