Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які прадугледжвае арышт або штраф за публічнае атаясамленьне СССР з нацысцкай Нямеччынай і адмаўленьне «вырашальнай ролі савецкага народа ў разгроме нацысцкай Нямеччыны і гуманітарнай місіі СССР пры вызваленьні краін Эўропы».
Паводле гэтага артыкулу прадугледжанае пакараньне для фізычных асобаў — штраф да 2 тысяч рублёў або адміністрацыйны арышт да 15 дзён. Для юрыдычных асобаў — штраф да 50 тысяч рублёў, пры паўторным парушэньні ім пагражае прыпыненьне дзейнасьці на тэрмін да 90 сутак.
Дапаўненьні ўнесены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Ён уводзіць адказнасьць за парушэньне фэдэральнага закона, які забараняе адмаўляць «вырашальную ролю» СССР «у разгроме нацысцкай Нямеччыны», які падпісаў Пуцін 1 ліпеня 2021 году. Гаворка ў законе ідзе пра публічныя выступы, творы, паведамленьні СМІ і інтэрнэце, якія дэманструюцца публічна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі завялі першыя справы за «фэйкі» ў сацсетках аб расейскім войску і расейскай агрэсіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пецярбургу суд прызнаў цытату Пуціна на плякаце «дыскрэдытацыяй расейскага войска»