Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі з 15 красавіка па 15 траўня.
Мы запыталіся ў літоўцаў, ці хацелі б яны зьезьдзіць у Беларусь.
14 красавіка Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што грамадзяне Латвіі і Літвы могуць уяжджаць у краіну бязь візы напярэдадні праваслаўных і каталіцкіх сьвятаў. Перасякаць мяжу ў пунктах пропуску можна з 15 красавіка па 15 мая. Колькасьць паездак не абмежаваная, дазволена знаходзіцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку наведваць бяз пропуску памежную зону, аднак пра такія намеры трэба паведамляць памежнікам.