Гэта абмежаваньне да 23 красавіка 2022 году не закране транспартных сродкаў, зарэгістраваных у ЭЗ, якія ўехалі на тэрыторыю Беларусі да 16 красавіка сёлета.
Як выключэньне будзе дазволены рух такога транспарту «праз пэўныя пункты пропуску ў спэцыяльна вызначаныя месцы для грузавых апэрацыяў і перачэпліваньня».
Транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў ЭЗ, якія перавозяць паштовыя адпраўленьні і жывёл, таксама будуць ісьці без абмежаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забарона грузаперавозак з ЭЗ: Колькі беларусаў пацярпіць і што страціць БеларусьУ рамках чарговага пакету санкцыяў, уведзенага Эўразьвязам 9 сакавіка супраць Расеі і Беларусі, забароненыя любыя расейскія і беларускія аўтатранспартныя перавозкі тавараў на тэрыторыі ЭЗ, у тым ліку транзытам. Забарона не датычыць шэрагу тавараў, такіх як фармацэўтычныя, мэдычныя, сельскагаспадарчыя і харчовыя, уключаючы пшаніцу, а таксама аўтамабільных перавозак у гуманітарных мэтах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз закрыў мяжу для фураў зь Беларусі і Расеі