Беларусь у 45 разоў павялічыла ліміт для бязмытнага ўвозу пасылак

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 15 красавіка скарэктаваў Указ № 360 «Аб перамяшчэньні тавараў для асабістага карыстаньня».

Згодна з дакумэнтам, ліміт бязмытнага ўвозу тавараў, якія шлюць поштаю фізычным асобам з-за мяжы, павялічваецца да ўзроўню, які дзейнічае ва ўсіх астатніх дзяржавах — чальцах Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Пасьля ўступленьня ўказу ў сілу норма бязмытнага ўвозу складзе 1 тысячу эўра і 31 кг. Такі парадак будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2022 году, потым норма бязмытнага ўвозу зьнізіцца да 200 эўра, але вага застанецца тая самая — 31 кг.

  • У Беларусі дагэтуль дзейнічалі ліміты 22 эўра і 10 кг на адну пасылку. Пры гэтым колькасьць бандэроляў, якія можна атрымаць за месяц, не абмяжоўвалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адключаны ад SWIFT «Белаграпрамбанк» увёў ліміты на зьняцьце валюты з картак