У відэазвароце прадстаўнікі руху «Супраціў» сьцьвярджаюць, што «партызанскія» групы правялі на тэрыторыі Смаленскай і Бранскай абласьцей некалькі пасьпяховых дывэрсій з мэтай ускладненьня і спыненьня руху расейскіх саставаў з вайсковай тэхнікай.
Паведамляецца, што зьнішчылі прылады сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякаваньня на некалькіх участках, а таксама некалькі рэлейных шафаў.
Раней было вядома пра дывэрсіі толькі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэйкавая вайна. Як беларусы спрабуюць спыніць расейскую арміюПасьля нападу Расеі на Ўкраіну беларусы пачалі «рэйкавую вайну». За першы тыдзень вайны Расеі супраць Украіны на беларускай чыгунцы адбылося адразу некалькі надзвычайных здарэньняў.
Пачаліся праблемы з праграмным забесьпячэньнем Беларускай чыгункі. Першай перастала працаваць сыстэма куплі квіткоў на пасажырскія цягнікі праз інтэрнэт. Акрамя сэрвісу продажу квіткоў, атакавалі таксама ўнутраныя сыстэмы Беларускай чыгункі. У выніку рух цягнікоў быў часткова пераведзены ў ручны рэжым. Акрамя гэтага, «рэйкавыя партызаны» пачалі выводзіць са строю інфраструктуру чыгункі, па якой перавозілі расейскую вайсковую тэхніку — у прыватнасьці, зьнішчаць так званыя шафы СЦБ — прылады, якія кіруюць сыгналізацыяй, цэнтралізацыяй і блякаваньнем руху на чыгунцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маскуюць пад шкло і трубы». Як расейскія войскі могуць выкарыстоўваць беларускую чыгунку для падвозу боепрыпасаўМУС Беларусі затрымала ўжо дзясяткі чалавек, на іх завялі справы паводле ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, зьдзейсьнены арганізаванай групай)
Пры затрыманьнях у Бабруйску і Барысаўскім раёне ў «рэйкавых партызанаў» стралялі на паражэньне і паранілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: На Беларускай чыгунцы адбылося больш за 80 дывэрсій ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бегалі, нешта зь лесу цягнулі цяжкае ў мяшку». Новыя падрабязнасьці затрыманьня «рэйкавых партызанаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра «рэйкавую вайну» і кібэратакі на дзяржаўныя прадпрыемствы. «Кібэрпартызаны» — пра ўнутраную кухню ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стралялі на паражэньне». Сілавікі паранілі і затрымалі некалькі «рэйкавых партызанаў». Што пра іх вядома