На Беларускай чыгунцы зноў быў збой сыстэмы онлайн-продажу квіткоў. Працу сэрвісаў аднавілі

Папярэдні раз сыстэма онлайн-продажу квіткоў Беларускай чыгункі перастала працаваць, калі 25 лютага яе атакавалі кібэрпартызаны. Яе працу аднавілі толькі 12 сакавіка.

«З тэхнічных прычынаў часова недаступная магчымасьць куплі і вяртаньня электронных праязных дакумэнтаў (квіткоў) на цягнікі зь ненумараванымі і нумараванымі месцамі ў адзіным разьдзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by) афіцыйнага інтэрнэт-сайту Беларускай чыгункі і ў мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік», — паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі раніцай 15 красавіка.

Пасажырам рэкамэндавалі зьвяртацца ў білетныя касы.

Праўда, празь некалькі гадзінаў у Беларускай чыгунцы заявілі, што ўсе сэрвісы зноў працуюць у поўным аб'ёме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пасьля кібер-атакі 16 дзён не працавала сыстэма электроннага продажу квіткоў на чыгунку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэйкавая вайна. Як беларусы спрабуюць спыніць расейскую армію
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома пра 40 затрыманых за дывэрсіі беларускіх чыгуначнікаў