Дэпутаты прынялі пастанову, у якой ухвалілі заяву аб прызнаньні генацыду.
«Дзеяньні ўзброеных сілаў РФ зьяўляюцца ня проста злачынствам агрэсіі, а маюць на мэце сыстэматычнае і пасьлядоўнае зьнішчэньне ўкраінскага народу, яго самабытнасьці і пазбаўленьне яго права на самавызначэньне і незалежнае разьвіцьцё. Гэта патрабуе неадкладнага прызнаньня генацыдам украінскага народу дзеяньні, учыненыя ўзброенымі сіламі РФ падчас апошняй фазы расейскай збройнай агрэсіі супраць Украіны, якая пачалася 24 лютага 2022 году», — гаворыцца ў тлумачэньні да рэзалюцыі.
У заяве Рады адзначаецца, што акты генацыду ў дзеяньнях Расеі выяўляюцца, у прыватнасьці, ва ўчыненьні масавых зьверстваў у гарадах Буча, Барадзянка, Гастомель, Ірпень і іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвінаваціў Расею ва ўчыненьні генацыдуДэпутаты заклікаюць ААН, ПАРЭ, Эўрапарлямэнт, ПА АБСЭ, ПА NATO, замежныя ўрады і парлямэнты прызнаць дзеяньні расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне генацыдам украінскага народу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн упершыню назваў вайну Пуціна супраць Украіны «генацыдам»12 красавіка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн упершыню назваў «генацыдам» дзеяньні Расеі ва Ўкраіне. Зьвяртаючыся да амэрыканцаў, ён падкрэсьліў, што іх дабрабыт не павінен залежаць ад таго, «ці ўчыніць дыктатар генацыд», маючы на ўвазе дзеяньні расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна супраць украінцаў.
Іншыя сусьветныя лідэры, такія як прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, таксама выкарыстоўвалі слова «генацыд» для апісаньня дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне. Выкарыстаньне такой тэрміналёгіі ў цяперашні час ня цягне за сабой ніякіх прававых наступстваў, але мае значную палітычную вагу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон: Дзеяньні Расеі не «генацыд», расейцы і ўкраінцы — «браты»Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, камэнтуючы характарыстыку Байдэнам забойстваў украінцаў расейскімі вайскоўцамі як генацыд, заявіў: «Я буду насьцярожана ставіцца да такіх тэрмінаў сёньня, таму што гэтыя два народы — браты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўная Рада Ўкраіны прыпыніла дзейнасьць фракцыі дэпутатаў з прарасейскай партыі