Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны прыпыніла дзейнасьць фракцыі дэпутатаў з прарасейскай партыі


Былая фракцыя «Апазыцыйная плятформа - За жыцьцё» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны
Былая фракцыя «Апазыцыйная плятформа - За жыцьцё» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны

Да пачатку шырокамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны парлямэнцкая фракцыя складалася з 44 народных дэпутатаў.

Вярхоўная Рада абвясьціла аб прыпыненьні дзейнасьці фракцыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» (АПЗЖ). Такое рашэньне было абвешчанае на закрытым пленарным пасяджэньні парлямэнту 14 красавіка. Раней сустаршыня АПЗЖ Юры Бойка заявіў, што тыя дэпутаты, якія засталіся ў гэтай фракцыі, сфармуюць дэпутацкую групу.

Акрамя галасаваньня наконт фракцыі АПЗЖ, Вярхоўная Рада 14 красавіка прыняла зварот да парлямэнтаў і міжнародных інстытутаў сьвету аб прызнаньні дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне генацыдам украінскага народу; зварот у міжнародныя спартовыя інстытуты і арганізацыі аб недапушчэньні спартоўцаў з Расеі і Беларусі на любыя міжнародныя спаборніцтвы ды адхіленьне іх прадстаўнікоў з пасад у гэтых арганізацыях; закон, які цалкам забараняе нэанацысцкую сымболіку V і Z, прызнае Расею тэрарыстычнай дзяржавай, асуджае нэанацысцкі таталітарны рэжым Расеі і забараняе любую яго прапаганду.

Парлямэнцкая фракцыя АПЗЖ складалася з 44 народных дэпутатаў, але пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны яе чальцы пачалі пакідаць краіну.

Па стане на 24 сакавіка з фракцыі АПЗЖ выйшлі дзевяць дэпутатаў, сёньня стала вядома, што аб выхадзе з фракцыі заявілі яшчэ два дэпутаты.

Акрамя таго, 3 сакавіка Ільля Ківа быў выключаны з фракцыі.

20 сакавіка Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны прыпыніла дзейнасьць некалькіх партый, у тым ліку партыі АПЗЖ.

Старшыня палітрады прарасейскай партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» — Віктар Медзьвядчук, лідэр украінскага прарасейскага руху «Ўкраінскі выбар», вядомы таксама як кум прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG