12 красавіка Аляксандар Лукашэнка прыляцеў на Далёкі Ўсход Расеі ў горад Благавешчанск для перамоваў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным. Разам яны наведалі пляцоўку, на якой будуецца касмадром «Восточный» у Амурскай вобласьці (у праекце ўдзельнічаюць беларускія спэцыялісты) і правялі перамовы.
Што сказалі па выніках перамоваў Пуцін і Лукашэнка
- Па выніках перамоў Пуцін паведаміў, што абмеркаваў з Лукашэнкам фармаваньне адзінай абароннай прасторы і пытаньні бясьпекі, што бакі таксама ўдакладнілі пляны вучэньняў.
- Пуцін лічыць, што беларуская пляцоўка «цалкам падыходзіць для далейшых кантактаў» у рамках перамоваў Расеі і Ўкраіны, перадае ТАСС.
- Лукашэнка ў адказ заявіў: калі б Расея хоць крыху спазьнілася са спэцапэрацыяй, Захад бы нанёс па ёй скрышальны ўдар, перадае БелТА.
Лукашэнка назваў трагедыю ў Бучы «спэцапэрацыяй англічан»:
«Гэта як у Бучы, мы абмяркоўвалі гэтую тэму, усё крычаць, ну трэба было ўвесьці чарговы пакет (санкцыяў), нам гэта вядома. Мы сёньня абмяркоўвалі падрабязна гэтую іх спэцапэрацыю, псыхалягічную апэрацыю, якую правялі англічане. Калі вам камусьці патрэбныя адрасы, паролі, яўкі, нумары аўтамабіляў, маркі іх, на якіх прыехалі ў Бучу, і як гэта рабілі — ФСБ Расеі можа прадставіць гэтыя матэрыялы. Калі не, то мы можам у гэтым пляне дапамагчы», — заявіў Лукашэнка.
Пуцін назваў масавыя забойствы цывільнага насельніцтва ва ўкраінскай Бучы «фэйкам», дадаўшы, што Беларусь нібыта перадала расейскаму боку разьведвальныя дакумэнты аб падзеях у Бучы. Ніякіх доказаў гэтай вэрсіі ні Лукашэнка, ні Пуцін не прывялі. Паводле ўкраінскіх уладаў і незалежных экспэртаў, каля 400 цывільных у прыгарадзе Кіева Бучы былі забітыя расейскімі салдатамі падчас месяца акупацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэр Бучы пра эксгумацыю другой брацкай магілы ў горадзе: з 403 ахвяраў расейскай акупацыі ідэнтыфікавалі толькі трацінуПадчас спробы расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі захапіць Кіеў загінулі ня менш за 1220 мірных жыхароў. Пасьля адступленьня расейскай арміі з-пад Кіева, Чарнігава і Сум адкрыліся сьляды масавых катаваньняў, гвалту і забойстваў цывільных людзей.
чаму Лукашэнка і пуцін хлусяць:
«Перад расстрэлам ён спытаў у іх: „Чаму?“» Гісторыя сям’і з Бучы, якая трапіла пад напад расейскіх салдатаўПрадстаўнік Расеі ў ААН назваў злачынствы ў Бучы «правакацыяй, падрыхтаванай уладамі Ўкраіны». Чаму гэта няпраўдаЯк можна ня верыць у бойню ў Бучы? Тлумачэньне сацыёлягаКіраўнікі Эўразьвязу Ляен і Мішэль — пра масакру ў Бучы«Медуза»: новае відэа даказвае, што мірных жыхароў у Бучы забілі ў той час, калі ў горадзе стаялі расейскія войскіРаней Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам сказаў, што мэты «апэрацыі па абароне Данбасу» будуць дасягнутыя. Раней гэта называлася «апэрацыяй па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Ўкраіны».
Пуцін даў даручэньне «Роскосмосу» арганізаваць палёт прадстаўнікоў Беларусі ў космас на расейскім караблі. Пра такі праект ён заявіў на касмадроме «Восточный» падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагарод работнікам касьмічнай галіны, піша ТАСС.
Лукашэнка, у сваю чаргу, падчас размовы з касманаўтамі заявіў, што Беларусь гатовая ў сьціслыя тэрміны накіраваць сваіх будаўнікоў і спэцыялістаў для разьвіцьця касмадрому «Восточный». «За намі не заржавее», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.
Гэта другая асабістая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ад пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
13 красавіка Лукашэнка адправіцца ў Прыморскі край, дзе сустрэнецца ва Ўладзівастоку з губэрнатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ваенныя» страты расейскай касманаўтыкі. Што можа чакаць беларускага касманаўта на расейскім караблі