Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У сьнежні 2010 году студэнтка 4-га курсу гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Мая Абромчык разам са сваім хлопцам прыйшла на акцыю пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Амапавец пачаў біць хлопца і дзяўчыну, у выніку ў Маі дыягнаставалі «аскепкавы пералом вялікай галёначнай косткі са зрушэньнем аскепкаў».
Выйшаўшы са шпіталя, Абромчык падала скаргу на дзеяньні міліцыі ў пракуратуру Маскоўскага раёну Менску. Дзяўчына дала паказаньні і зьняла пабоі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт правоў чалавека ААН устаў на бок беларускі, якой міліцыянт зламаў нагу на «Плошчы–2010»Судова-мэдычная экспэртыза, зробленая на патрабаваньне пракуратуры, заключыла, што зафіксаваныя траўмы могуць быць нанесеныя прадметам, падобным да міліцэйскай дубінкі. Дзяўчына знайшла сьведак: маладую пару — іх побач з Маяй таксама зьбівалі амапаўцы, і пажылую жанчыну, якая была з Маяй у адной клетцы ў аўтазаку. Сьведак дапыталі. У красавіку 2011 году завялі крымінальную справу на неўстаноўленых асоб — супрацоўнікі АМАПу ў ёй не фігуравалі. Сьледчыя не ўстанавілі асобу таго, хто яе біў, пасьля чаго справу прыпынілі.
У 2012 годзе Мая Абромчык падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, які вынес рашэньне ў 2018 годзе. Камітэт палічыў зьбіцьцё дзяўчыны парушэньнем правоў чалавека і абавязаў беларускія ўлады правесьці поўнае расьсьледаваньне інцыдэнту, вінаватых прыцягнуць да адказнасьці, а пацярпелай выплаціць кампэнсацыю. Беларускія ўлады не адрэагавалі на гэтае рашэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сымбалі і героі беларускага пратэстуЮрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка ўказвае, што Мая Абромчык стала ахвярай перавышэньня супрацоўнікамі АМАП улады або службовых паўнамоцтваў. Паводле яго, паколькі гэта цяжкае злачынства, то тэрмін даўнасьці прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці — 10 гадоў з дня ўчыненьня злачынства.
«Такім чынам, не прыкладаючы намаганьняў дзеля прыцягненьня да адказнасьці вінаватых, сьледчыя стварылі ўмовы для таго, каб прадугледжаныя законам тэрміны для прыцягненьня да адказнасьці скончыліся. Аднак тут Сьледчы камітэт пайшоў яшчэ далей — размова аб службовым злачынстве ўжо не ідзе, і адвольнае ўжываньне фізычнай сілы і спэцсродкаў прыраўнялі да бытавога непаразуменьня, кваліфікаванага паводле артыкула 155 КК, які прадугледжвае адказнасьць за неасьцярожнае прычыненьне менш цяжкага або цяжкага цялеснага пашкоджаньня», — падкрэсьліў праваабаронца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Героі Плошчы праз чатыры гады: у Халіп сын пайшоў у школу, Дрозд піша кнігу пра Пішчалаўскі замак