Пра гэта паведаміў адказны за пашырэньне Эўразьвязу эўракамісар Олівэр Вархэі, які 11 красавіка сустрэўся зь міністрам замежных спраў Грузіі Ільём Дарчыашвілі і кіраўніком МЗС Малдовы Ніку Папэску.
«Гэта першы крок на вашым эўрапейскім шляху. Мы гатовыя працаваць з вамі вельмі хутка, каб даць сваё меркаваньне Эўрапейскай радзе», — сказаў Вархэі.
Некалькімі днямі раней такі самы апытальны ліст атрымала Ўкраіна, якую наведала кіраўніца Эўракамісіі Урузуля фон дэр Ляен.
Малдова і Грузія падалі фармальную заяўку на ўступленьне ў ЭЗ усьлед за Ўкраінай. Кіеў зрабіў гэта празь некалькі дзён пасьля пачатку расейскага ўварваньня ў лютым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Эўракамісіі перадала прэзыдэнту Ўкраіны анкету на ўступ у ЭЗУкраіна разьлічвае на тое, што ўжо ўлетку стане краінай-кандыдаткай на ўступленьне ў ЭЗ. Звычайна гэты працэс займае некалькі гадоў.
Грузія і Малдова, як і Ўкраіна, маюць тэрытарыяльныя канфлікты. Частку іх тэрыторый кантралююць самаабвешчаныя рэспублікі, якія падтрымліваюцца Расеяй. І Малдова, і Грузія, заяўляючы аб асуджэньні расейскай агрэсіі супраць Украіны, дзейнічаюць вельмі асьцярожна. Яны выконваюць заходнія санкцыі супраць Расеі, але ня ўводзяць сваіх уласных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова ня можа далучыцца да санкцыяў супраць Расеі, — прэзыдэнтка Мая Санду