7 красавіка пачаўся суд над вядомым хірургам, палітвязьнем Андрэем Любецкім. Справу разглядае судзьдзя Сьвятлана Чарапанава. Праваабарончы цэнтар «Вясна» напісаў аб тым, што Любецкі казаў на першым пасяджэньні.
- «У нас, у мяне не было іншай магчымасьці выказаць сваю пазыцыю, акрамя як выйсьці, сказаць і паказаць: „Нас шмат. Паслухайце нас“»;
- «Як прыстойны чалавек — гэта не залежыць ад пасады, — я не магу маўчаць. Таму я выказаўся»;
- «Што тычыцца абраз: я абражаў, але гэта былі эмоцыі пасьля пэўных падзей. Гаворка ідзе аб забойстве Рамана Бандарэнкі».
«Але ёсьць людзі, якія думаюць інакш, — не пагадзілася судзьдзя.— І іх вельмі шмат. Забойства! Вы такія словы ўжываеце — і вы ў гэта верыце. Гатовыя апусьціцца да абразаў вышэйшых чыноў улады».
«Я вельмі шмат разоў чуў абразы з боку вышэйшых чыноў улады ў дачыненьні народа»,— адказаў на гэта палітвязень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Радзіць, як палепшыць харчаваньне вязьняў, чытае Оруэла. Што вядома пра хірурга Любецкага, які ўжо больш за 9 месяцаў за кратаміЗ адным з гледачоў на працэсе ў судзьдзі адбылася спрэчка, вынікам якой стала выдаленьне чалавека з залі.
— Міліцыя будзе патрэбная заўсёды, пры любой уладзе. Грош цана гэтым супрацоўнікам міліцыі, якія ня будуць абараняць сваю ўладу, — сказала Чарапанава.
— Міліцыя народ абараняць павінна, — адказаў слухач у залі.
— Устаньце, выйдзіце! Камэнтаваць свае словы я нікому не дазваляла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плянавае зьнішчэньне мэдыцыны сілавікамі», — доктар Рустам Айзатулін пра масавыя затрыманьні траўматолягаў-артапэдаўУ чым вінавацяць Андрэя Любецкага?
Згодна з вэрсіяй сьледзтва, хірург «неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэньні парушыць дадзеную ім мэдычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказаньню мэдычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і членам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеяньняў».
Дзеяньні Андрэя Любецкага кваліфікаваныя па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі:
- ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, спалучаных зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту);
- ч.1 арт. 130 (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне іншай сацыяльнай варожасьці і варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці);
- ст. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў);
- ч.1,2 ст. 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).