«Пачалі рэалізоўвацца некаторыя пляны, — цытуе каталіцкага герарха партал навін Ватыкана. — Наколькі я разумею, падрыхтоўка ідзе».
Паралін паведаміў, што цяпер «вядзецца пошук нэўтральнай зямлі» для магчымай сустрэчы пантыфіка з прадстаяцелем Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ). «Гэта ўмова», — падкрэсьліў дзяржсакратар Сьвятога пасаду.
Ён таксама ня выключыў магчымасьць паездкі Папы ў Кіеў. Аднак у Ватыкане працягваецца ацэнка яе «наступстваў». Гэта датычыцца і адносін з Рускай Праваслаўнай Царквой, якія герарх назваў «далікатнымі».
Падчас пералёту з Мальты ў Рым 3 красавіка папа Францішак паведаміў журналістам, што «некаторы час разглядалася сустрэча з патрыярхам Кірылам». «Мы над ёй працуем, працуем і думаем пра Блізкі Ўсход як месца сустрэчы, такая цяпер рэальнасьць», — адзначыў пантыфік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі пацалаваў акрываўлены ўкраінскі сьцяг і асудзіў «разьню ў Бучы»У сярэдзіне лютага старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату РПЦ мітрапаліт Валакаламскі Іларыён заявіў аб падрыхтоўцы другой сустрэчы патрыярха Маскоўскага Кірыла і папы рымскага Францішка. Было заяўлена, што сустрэча можа адбыцца ў чэрвені ці ліпені.
24 лютага Расея ўварвалася ва Ўкраіну. Неўзабаве пасьля гэтага прадстаўнікі Сьвятога пасаду адназначна асудзілі расейскую ваенную агрэсію і прапанавалі пасярэдніцтва ва ўрэгуляваньні канфлікту, у той час як кіраўніцтва РПЦ некалькі разоў наўпрост ці ўскосна апраўдала разьвязаную РФ вайну супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх Кірыл адслужыў літургію ў галоўным храме расейскай арміі і заявіў, што вайскоўцы «павінны быць верныя прысязе»9 сакавіка кардынал Паралін заявіў, што словы кіраўніка РПЦ пра вайну ва Ўкраіне «не спрыяюць згодзе, а хутчэй нясуць рызыку далейшага разагрэву настрояў і эскаляцыі, а ня мірнага вырашэньня крызісу».
Тады ж каталіцкі герарх паведаміў, што цяпер няма магчымасьці правесьці сустрэчу паміж папам Францішкам і патрыярхам Кірылам, у тым ліку «з прычыны напружанасьці паміж цэрквамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбылася гутарка папы Францішка і патрыярха Кірыла