Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings панізіла рэйтынг Расеі ў замежнай валюце з CC/C да SD/SD («выбарачны дэфолт»).
Рэйтынг у нацыянальнай валюце застаецца на ўзроўні CC/C з нэгатыўным прагнозам.
«Зьніжэньне рэйтынгу рушыла ўсьлед за тым, што расейскі ўрад зьдзейсьніў выплаты купонаў і асноўнай сумы доўгу па даляравых эўрааблігацыях 2022 і 2024 гадоў у расейскіх рублях», — гаворыцца ў паведамленьні S&P.
У ім зазначаецца, што ў Расеі ёсьць 30 дзён, каб не дапусьціць дэфолт. Аднак агенцтва сумняецца, што інвэстары змогуць канвэртаваць рублёвыя плацяжы ў даляры з прыбыткам, які быў прадугледжаны.
«На нашу думку, санкцыі ў дачыненьні да Расеі, верагодна, будуць яшчэ больш жорсткімі ў бліжэйшыя тыдні, што абмяжуе гатоўнасьць і тэхнічныя магчымасьці Расеі выконваць умовы сваіх абавязацельстваў перад замежнымі трымальнікамі доўгу», — гаворыцца ў паведамленьні агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крызіс — нашмат горшая зьява, чым дэфолт». Што такое дэфолт і ці варта яго баяцца беларусамРасейскае Міністэрства фінансаў 6 красавіка дала справаздачу аб пералічэньні рублёвых сродкаў у Нацыянальны разьліковы дэпазытарый на суму 0,65 мільярда даляраў для выплаты купонных даходаў і пагашэньня эўрааблігацый па двух выпусках — «Расея-2022» і «Расея-2042». Ведамства растлумачыла, што замежны банк-карэспандэнт адмовіў у выкананьні даручэньняў на выплаты.
У пачатку тыдня агенцтва Reuters паведаміла, што апрацоўка плацяжоў па расейскіх эўрабондах банкам-карэспандэнтам JP Morgan была спыненая амэрыканскім Мінфінам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка дазволіў тэхнічны дэфолт і двайное падаткаабкладаньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін даручыў пастаўляць газ у «недружалюбныя» краіны за рублі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта проста піяр-кампанія». Ці зможа Беларусь аддаваць даўгі ў беларускіх рублях