Як паведаміў сам Ляўковіч, паліцыя прыйшла да яго дадому. «Затрыманы па артыкуле „публічныя дзеяньні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстаньня ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі ў мэтах абароны інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі і яе грамадзян, падтрыманьня міжнароднага міру і бясьпекі або выкананьня дзяржаўнымі органамі Расейскай Фэдэрацыі сваіх паўнамоцтваў у названых мэтах“», — напісаў у фэйсбуку журналіст, якога вязуць у аддзел унутраных спраў праз усю Маскву. З чым менавіта зьвязаныя абвінавачаньні, пакуль невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Нямеччыны заклікаў да суду над Пуціным і Лаўровым за ваенныя злачынствы ва ЎкраінеУ Расеі адміністрацыйны артыкул аб дыскрэдытацыі быў уведзены пасьля расейскага збройнага ўварваньня ва Ўкраіну. Паводле яго людзям пагражае штраф. У выпадку паўторнага парушэньня па гэтым артыкуле могуць распачаць крымінальную справу з пакараньнем да трох гадоў пазбаўленьня волі. Па адміністрацыйным артыкуле штрафы былі прысуджаныя дзясяткам людзей, у тым ліку за плякаты ці допісы з патрабаваньнем міру.
У расейскі Крымінальны кодэкс пасьля пачатку вайны быў уведзены і артыкул аб так званых фэйках пра войска. Па ім таксама распачалі дзясяткі спраў, у тым ліку супраць журналіста з Кемерава Андрэя Навашова, які супрацоўнічае з Радыё Свабода.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць ахвяраў ракетнага ўдару па вакзале ў Краматорску дасягнула 50 чалавек